Статут фонду “Беларусы ў Лодзьскім”

Статут фонду “Беларусы ў Лодзьскім”

Разьдзел I

АГУЛЬНЫЯ ПАСТАНОВЫ

§1

Заснавальнікі, названыя ў далейшым «Фундатары», заяўляюць, што яны ствараюць фонд пад назвай «Беларусы ў Лодзьскім», далей названы «Фонд», які будзе дзейнічаць у адпаведнасьці з палажэньнямі закона ад 6 красавіка 1984 г. аб фондах (Заканадаўчы весьнік ад 2018 г., п. 1491) і палажэньнямі гэтага Статута. ——————————————————————————

§2

1. Фонд з’яўляецца юрыдычнай асобай. ——————————————

2. Фонд можа выкарыстоўваць адметны графічны знак і эквіваленты сваёй назвы на замежных мовах. —————————————————

3. Фонд знаходзіцца ў падпарадкаваньні міністра замежных спраў. —

§3

Тэрмін дзеяньня Фонду неабмежаваны. ——————————————

§4

1. Месца знаходжаньня Фонду – Лодзь. ——————————————

2. Фонд дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і за яе межамі. —

3. Фонд можа ствараць філіялы і іншыя арганізацыйныя адзінкі ў краіне і за мяжой згодна адпаведным палажэньням заканадаўства Польшчы ці трэцяй краіны. ————————————————————

4. Фонд можа быць сябрам арганізацыі з аналагічным профілем дзейнасьці. ————————————————————————————

§5

Статутныя мэты Фонду ўключаюць дзейнасьць у наступных галінах:

1) дапамога людзям, якія пражываюць у Беларусі, людзям, якія прыбылі ў Польшчу з Беларусі, грамадзянам Беларусі і нацыянальнай меншасьці беларусаў, якія пражываюць у Польшчы; у прыватнасьці, дапамога ў працаўладкаваньні, скіраваньне на адпаведныя кансультацыі альбо іншыя інтэграцыйныя мерапрыемствы; —————————————————————————

2) інтэграцыя беларускай дыяспары ў Лодзі, Польшчы і сьвеце; ——-

3) распаўсюджваньне і абарона правоў і свабод чалавека, а таксама грамадзянскіх свабод у Беларусі і ў беларускай дыяспары ў Польшчы і ў сьвеце, а таксама мерапрыемствы, якія падтрымліваюць развіцьцё дэмакратыі; ———————————————————————————-

4) арганізацыя і падтрымка адукацыйных, забаўляльных, асьветных і культурных мерапрыемстваў і ініцыятыў; ————————————-

5) падтрымка праектаў іншых няўрадавых арганізацый, накіраваных на дапамогу беларусам у Польшчы, Беларусі і ва ўсім сьвеце; ——————————————————————————————

6) процідзеяньне адносінам нецярпімасьці, ксенафобіі і расізму; ——

7) падтрымка дзейнасьці на карысьць еўрапейскай інтэграцыі і развіцьцё кантактаў і супрацоўніцтва паміж супольнасьцямі; ———-

8) падтрымка дзейнасьці па падтрымцы развіцьця мясцовых суполак і супольнасьцей; —————————————————————————

9) прапаганда ідэі грамадзянскай супольнасьці; ——————————

10) ініцыяваньне і ажыццяўленьне супрацоўніцтва з замежнымі структурамі, з асаблівым акцэнтам на дзяржавы-нацыі, якія існуюць на тэрыторыі былой першай Рэчы Паспалітай, г.зн. тэрыторыі былой Кароны Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. ——-

§6

Фонд дасягае сваіх мэтаў праз: ——————————————————

1) дапамогу людзям, якія застаюцца ў Беларусі, людзям, якія прыбылі ў Польшчу з Беларусі, грамадзянам Беларусі і нацыянальнай меншасьці беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, у прыватнасьці, шляхам кансультацый, фінансавай падтрымкі, дапамогі ў пошуку працы, арганізацыі псіхалагічнай дапамогі, арганізацыі юрыдычнай дапамогі і іншыя віды дапамогі; —————-

2) арганізацыю і ўдзел у мерапрыемствах па папулярызацыі культуры; ————————————————————————————-

3) арганізацыю і падтрымку сацыяльных кампаній; ————————

4) супрацоўніцтва з дзяржаўнымі ўстановамі, прадпрымальнікамі, фізічнымі асобамі і няўрадавымі арганізацыямі; ——————————

5) правядзеньне дасьледаваньняў і кансультацый, апрацоўку дакладаў і аналізаў; ———————————————————————-

6) арганізацыю і прасоўваньне культурна-мастацкіх мерапрыемстваў і ініцыятыў; ———————————————————————————-

7) маніторынг і высновы аб дзейнасьці органаў дзяржаўнага кіраваньня ў галіне статутных задач; ———————————————

8) прэзентацыю каментараў, меркаваньняў і пазіцый у сродках масавай інфармацыі; ———————————————————————

9) удзел у судовых і адміністрацыйных працэсах па пытаньнях, якія тычацца статутных задач; ————————————————————-

10) арганізацыю сходаў, трэнінгаў, канферэнцый, дыскусій, лекцый, конкурсаў, выставаў і іншых формаў; ———————————————

11) стварэньне сайта і старонак на сайтах сацыяльных сетак; ————

12) збор і складаньне архіва ўласнай дзейнасьці і асобных пытаньняў у галіне публічнай, грамадскай і культурнай дзейнасьці; —————-

13) выдавецкую і журналісцкую дзейнасьць, уключаючы выданьне кніг, гістарычных даследаваньняў, каталогаў з выставаў, мапаў і г.д.;

14) вядзеньне прадпрымальніцкай дзейнасьці ў арганізацыйна адасобленай форме ў памерах, якія выкарыстоўваюцца для дасягненьня статутных мэтаў Фонду; прыбытак ад эканамічнай дзейнасці цалкам выдзяляецца на рэалізацыю статутных задач. ——

§7

1. Фонд праводзіць грамадска карысную дзейнасьць у значэньні Закона ад 24 красавіка 2003 года аб дзейнасьці для грамадскай карысьці і валанцёрстве, бясплатна і за плату. ——————————-

2. Фонд можа ствараць пасьведчаньні, узнагароды, нагрудныя знакі і ўручаць іх разам з іншымі ўзнагародамі і адзнакамі фізічным і юрыдычным асобам, заслужаных перад Фондам, якія ўнесьлі свой уклад ў дасягненьне мэтаў Фонду. ————————————————-

Разьдзел ІI

УЛАСНАСЬЦЬ І ДАХОДЫ ФОНДА

§ 8

1. Уласнасьць Фонду складаецца з заснавальнага ўнёску, які фінансуецца Фундатарамі ў роўных памерах, у суме роўным 2 000,00 злотых (дзве тысячы злотых), і іншай маёмасьці, набытай Фондам у працэсе яго дзейнасьці. ——————————————————————

2. На правядзеньне гаспадарчай дзейнасьці Фонду выдзяляецца з сумы, названай ў п. 1, сума 1000,00 злотых (адна тысяча злотых). ——

§ 9

1. Даходы Фонду паступаюць з: ——————————————————

а) платнай грамадска карыснай дзейнасьці; ————————————

б) ахвяраванняў, спадчыны, завяшчаньняў; ————————————

в) датацый, субсідый і грантаў; ——————————————————

г) публічных збораў; ———————————————————————-

д) даходаў ад маёмасьці і маёмасных правоў Фонду; ————————

е) адсоткаў і банкаўскіх укладаў; —————————————————

ж) гаспадарчай дзейнасьці; ————————————————————

з) сродкаў, пералічаных з 1% падаходнага падатку ад фізічных асобаў. ——————————————————————————————

2. Усе даходы, атрыманыя Фондам, накіроўваюцца выключна на статутную дзейнасьць. ——————————————————————-

3. Фонд не можа: —————————————————————————

а) прадастаўляць пазыкі альбо забяспечваць абавязацельствы з актывамі Фонду ў адносінах да яго членаў, членаў органаў або супрацоўнікаў і асобаў, з якімі члены, члены органаў і супрацоўнікі Фонду знаходзяцца ў шлюбе, сумесным пражываньні альбо знаходзяцца ў прамой лініі сваяцтва, альбо пабочнага сваяцтва да другой ступені, альбо зьвязаныя з усынаўленьнем, альбо апекай, далей «сваякі»; ——————————————————————————

б) перадаваць актывы Фонду яго членам, членам органаў або супрацоўнікам і іх сваякам на іншых умовах, чым у адносінах да трэціх асобаў, у прыватнасьці, калі перадача з’яўляецца бясплатнай альбо на ільготных умовах; ————————————————————

в) выкарыстоўваць актывы Фонду на карысьць членаў, членаў органаў альбо супрацоўнікаў і іх сваякоў на іншых умовах, чым у адносінах да трэціх асобаў, калі гэта выкарыстаньне не вынікае непасрэдна з устаноўленай статутам мэты. ————————————-

4. Для забесьпячэньня бесперапыннасьці працы Фонду, Кіраўніцтва можа прыняць рашэньне аб стварэньні фінансавага рэзерву з даходаў Фонду, які пакрые выдаткі Фонду ў наступныя гады яго дзейнасьці. Памер адлічэньняў для фінансавага рэзерву і яго памер вызначаюцца Кіраўніцтвам. ———————————————————-

Разьдзел ІІІ

ОРГАНЫ ФОНДУ

§ 10

Органамі Фонду з’яўляюцца: ———————————————————

1) Рада Фонду; ——————————————————————————

2) Кіраўніцтва Фонду. ——————————————————————-

§ 11

1. Рада Фонду – гэта кантрольна-наглядны орган, паўнамоцтвы якога вынікаюць з палажэньняў Статута. ————————————————

2. Члены Рады Фонду і яго Старшыня прызначаюцца і звальняюцца ундатарамі аднагалосным пісьмовым рашэньнем, у адваротным выпадку несапраўдным. У выпадку, калі хто-небудзь з Фундатараў страціў дзеяздольнасьць альбо памёр, прапаў без вестак альбо не змог прыняць рашэньне аб прызначэньні альбо звальненьні члена Рады Фонду з-за доўгай адсутнасьці, іншыя Фундатары могуць прыняць рашэньне без гэтага Фундатара. —————————————

3. Рада Фонду складаецца з 3 (трох) да 10 (дзесяці) членаў, уключаючы Старшыню Рады Фонду. ———————————————-

4. Палажэньне аб Радзе Фонду ствараецца Фундатарамі па просьбе Рады Фонду. ———————————————————————————

5. У выпадку зьмены складу Рады Фонду, прызначэньня новых членаў і іх звальненьня, выкарыстоўваецца п. 2 дадзенага Разьдзела, за дадаткам таго, што звальненьне члена Рады Фонду можа быць прынята іншымі членамі Рады Фонду аднагалосным рашэньнем. —-

6. Рада Фонду прызначаецца на пяцігадовы тэрмін, пры гэтым ёсьць магчымасьць пераабраньня дадзенай асобы ў Раду Фонду. —————

7. Функцыі члена Рады Фонду і члена Кіраўніцтва Фонду не могуць быць аб’яднаны. Члены Рады фонду не могуць заключаць шлюб з членамі Кіраўніцтва, знаходзіцца ў сумесным пражываньні, сваяцтве, блізкасьці альбо службовай падначаленасьці. ——————

8. Членамі Рады Фонду не могуць быць асобы асуджаныя канчатковым рашэньнем за наўмыснае злачынства, якое перасьледуецца паводле публічнага абвінавачваньня альбо падатковых правапарушэньняў. ——————————————————

9. У выпадку, калі ўсе Фундатары страцілі дзеяздольнасьць альбо памерлі, прапалі без вестак альбо не змаглі прыняць рашэньні па пытаньнях, якія адносяцца да Фундараў з-за доўгатэрміновай адсутнасьці, Рада Фонду прымае рашэньні, адпаведныя Статуту, у межах кампетэнцыі Фундатараў. —————————————————

10. Кожны член Рады Фонду мае адзін голас на пасяджэньні Рады Фонду. Калі пры галасаваньні па рэзалюцыі Рады Фонду існуе роўная колькасьць галасоў «за» і «супраць», голас Старшыні Рады Фонду будзе мець перавагу. ————————————————————

§12

1. У паўнамоцтвы Рады Фонду ўваходзіць: —————————————

а) прызначэньне і вызваленьне ад пасады Прэзідэнта Кіраўніцтва Фонду (далей – Прэзідэнт) і іншых членаў Кіраўніцтва Фонду; ———

б) усталяваньне прынцыпаў аплаты працы членаў Кіраўніцтва Фонду; ——————————————————————————————

в) прыняцьце і ацэнка справаздач Кіраўніцтва Фонду; ———————

г) вызначэньне напрамкаў дзейнасьці Фонду; ———————————

д) ажыцьцяўленьне кантролю над дзейнасьцю Фонду; ———————

е) падпісаньне кантрактаў ад імя Фонду з членамі Кіраўніцтва Фонду; ——————————————————————————————

ё) падача Фундатарам заявы аб унясеньні зьмяненьняў у статут; ——

ж) зварот да Фундатараў аб далучэньні або ліквідацыі Фонду.

2. Для выкананьня сваіх задач Рада Фонду мае права азнаёміцца ​​з усімі дакументамі Фонду, можа прасіць Кіраўніцтва Фонда прадастаўляць справаздачы і тлумачэньні па ўсіх пытаньнях, якія тычацца Фонду, а таксама праверыць актывы Фонду. Старшыня Рады Фонду або прызначаны ім член Рады Фонду мае права ўдзельнічаць у пасяджэньні Кіраўніцтва Фонду ў якасці дарадцы. —

3. Кампетэнцыя Рады Фонду, указаная ў п. 1 літ. е выконваецца Старшынёй Рады Фонду альбо членам Рады Фонду, упаўнаважаным Старшынёй Рады Фонду. —————————————————————

4. Рада Фонду зьбіраецца не радзей аднаго разу ў год. ———————

5. Пасяджэньне Рады Фонду склікаецца Старшынёй Рады Фонду: —

а) па просьбе хаця б аднаго Фундатара; ——————————————

б) па просьбе прынамсі 2-х членаў Рады Фонду; ——————————

в) па просьбе Кіраўніцтва Фонду; —————————————————

г) па ўласнай ініцыятыве. —————————————————————

§13

1. Кіраўніцтва Фонду складаецца ад 2 (двух) да 5 (пяці) чалавек, уключаючы Прэзідэнта і членаў Кіраўніцтва Фонду. ————————

2. Функцыя члена Кіраўніцтва можа выконвацца больш за адзін тэрмін. ——————————————————————————————

3. Тэрмін паўнамоцтваў Кіраўніцтва складае 3 гады. ————————

4. Члены Кіраўніцтва прызначаюцца і звальняюцца Радай Фонду ў адпаведнасьці з пастановай.————————————————————

5. Членства ў Кіраўніцтве спыняецца ў выніку: ——————————-

а) падачы ў Раду Фонду пісьмовай заявы аб адстаўцы; ———————

б) страты грамадзянскіх правоў у выніку асуджэньня абгрунтаваным рашэньнем суда за злачынства, учыненае наўмысна; ———————-

в) сьмерці члена Кіраўніцтва. ———————————————————

6. Кіраўніцтва цалкам або кожны з яго членаў можа быць адхілены Радай Фонду пастановай. —————————————————————

7. У склад Кіраўніцтва можа быць прызначана асоба, якая: ————-

а) мае поўныя дзяржаўныя правы — не была пазбаўленая публічных правоў канчатковым рашэньнем Суда — і мае поўную прававую дзеяздольнасьць; —————————————————————————

б) не была асуджаная канчатковым рашэньнем за наўмыснае злачынства, якое перасьледуецца паводле публічнага абвінавачваньня альбо падатковае злачынства. ——————————

§14

1. Кіраўніцтва кіруе дзейнасьцю Фонду і прадстаўляе яго звонку. —-

2. У паўнамоцтвы Кіраўніцтва ўваходзіць: —————————————

а) кіраваньне паўсядзённай дзейнасьцю Фонду і яго фінансавай гаспадаркай; ———————————————————————————

б) рэалізацыя статутных мэтаў; ——————————————————

в) падрыхтоўка працоўных планаў і бюджэту; ———————————

г) кіраваньне актывамі Фонду, у тым ліку прыняцьце рашэньня аб набыцьці і продажы Фондам нерухомай маёмасьці і іншых матэрыяльных сродкаў; ——————————————————————

д) прадстаўляць Фонд звонку; ———————————————————

е) найм супрацоўнікаў і вызначэньне памеру іх узнагароды; ————

ё) тэхнічнае абслугоўваньне Рады Фонду і захоўваньне яе дакументаў. ———————————————————————————

§15

1. Пасяджэньні Кіраўніцтва праводзяцца па меры неабходнасьці не радзей за адзін раз на квартал. ——————————————————

2. Пасяджэньні Кіраўніцтва склікае Прэзідэнт, адпраўляючы інфармацыю пра дату па электроннай пошце, па тэлефоне, а калі гэта немагчыма замоўным лістом, па меншай меры за 10 дзён да запланаванага пасяджэньня. ———————————————————

3. Аб правядзеньні пасяджэньня павінны быць праінфармаваны ўсе члены Кіраўніцтва. ————————————————————————

4. Кожны член Кіраўніцтва Фонду мае адзін голас на пасяджэньні Кіраўніцтва Фонду. Калі пры галасаваньні па рэзалюцыі Кіраўніцтва Фонду існуе аднолькавая колькасьць галасоў «за» і «супраць», перавагу мае голас Прэзідэнта Кіраўніцтва Фонду. ———-

5. Кожны раз, калі ў Статуце гаворыцца пра пасяджэньне Кіраўніцтва, гэта таксама трэба разумець як зносіны членаў Кіраўніцтва з выкарыстаньнем відэаканферэнцый альбо іншых аўдыёвізуальных сродкаў дыстанцыйнай сувязі. ——————————

6. Кожны раз, калі Статут спасылаецца на прыняцьце пастаноў Кіраўніцтва, гэта таксама трэба разумець як збор галасоў членаў Кіраўніцтва па электроннай пошце. ————————————————

§16

1. Пасяджэньні ўсіх органаў Фонду пратакалююцца. ————————

2. Пастановы ўсіх органаў Фонду прымаюцца простай большасьцю галасоў пры наяўнасьці больш за палову тых, хто мае права галасаваць. Пастановы прымаюцца пры адкрытым галасаваньні. Пастановы складаюцца ў пісьмовай форме, у адваротным выпадку з’яўляюцца несапраўднымі. ————————————————————

3. Па просьбе аднаго з членаў органа Фонду і ў асабістых пытаньнях старшыня сходу прызначае тайнае галасаваньне. —————————

4. Член органа Фонду, за якога прагаласавалі, мае права падаць свой пратэст да пратаколу з абгрунтаваньнем. —————————————

Разьдзел ІV

МЕТАД ПРАДСТАЎЛЕННЯ І ПРЫЦЯГНЕНЬНЯ АБАВЯЗКАЎ МАЁМАСНЫХ

§17

Прэзідэнт, дзейнічаючы сумесна, па меншай меры, з адным членам Кіраўніцтва Фонду, альбо двума членамі Кіраўніцтва Фонду, якія дзейнічаюць сумесна, мае права рабіць заявы аб волевыяўленьні ад імя Фонду, у тым ліку па пытаньнях, якія тычацца маёмасьці. ———

Разьдзел V

ЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЬЦЬ ФОНДУ

§18

1. Фонд вядзе гаспадарчую дзейнасьць пад назвай: Fundacja Białorusini w Łódzkim. ——————————————————————-

2. Прадметам дзейнасьці Фонду з’яўляецца: ————————————

– 47.51.Z — Розьнічны продаж тэкстыльных вырабаў у спецыялізаваных крамах; —————————————————————

  • 47.82.Z — Розьнічны продаж тэкстыльных вырабаў, адзеньня і абутку ў шапіках і на рынках; ————————————————
  • 47.89.Z — Розьнічны продаж іншай прадукцыі ў шапіках і на рынках; ———————————————————————————
  • 47.91.Z — Розьнічны продаж па дамах праз пошту альбо праз Інтэрнэт; ——————————————————————————
  • 47.99.Z — Іншы розьнічны продаж па-за крамамі, шапікамі і рынкамі; ——————————————————————————
  • 55.20.Z — Установы турыстычнага і кароткатэрміновага пражываньня; ———————————————————————-
  • 58.11.Z — Выданьне кніг; ———————————————————
  • 58.14.Z — Выданьне часопісаў і іншай перыёдыкі; ———————
  • 69.10.Z — Юрыдычная дзейнасьць; ——————————————
  • 70.21.Z — Сувязі з грамадскасьцю (public relations) і камунікацыі;
  • 78.10.Z — Дзейнасьць, зьвязаная з пошукам працоўных месцаў і працаўнікоў; ————————————————————————-
  • 78.20.Z — Дзейнасьць агенстваў часовай занятасьці; ——————
  • 78.30.Z — Іншая дзейнасьць, зьвязаная з забесьпячэньнем працаўнікоў; ————————————————————————-
  • 85.51.Z — Пазашкольныя формы спартыўнай адукацыі, а таксама спартыўна-аздараўленчай дзейнасьці; ————————
  • 90.01.Z — Дзейнасьць, зьвязаная з пастаноўкай мастацкіх сьпектакляў; ————————————————————————-
  • 90.02.Z — Дзейнасьць па падтрымцы пастаноўкі мастацкіх сьпектакляў; ————————————————————————-
  • 90.04.Z — Дзейнасьць культурных устаноў; ——————————-

– 94.99.Z — Дзейнасьць іншых членскіх арганізацый, якія нідзе не класіфікаваныя.—————————————————————————-

3. Фонд можа прымаць удзел і набываць акцыі ў камерцыйных кампаніях, у тым ліку ў кампаніях з удзелам замежных арганізацый, на ўмовах, вызначаных адпаведнымі правіламі. ——————————

4. Гаспадарчай дзейнасьцю Фонду кіруе Прэзідэнт. ————————-

5. Фонд абавязаны атрымаць адпаведныя ліцэнзіі, дазволы альбо пагадненьні на правядзеньне такіх відаў прадпрымальніцкай дзейнасьці, прыняцьце альбо вядзеньне якіх у адпаведнасьці з дзеючым заканадаўствам залежыць ад іх атрыманьня. Такая дзейнасьць будзе ажыццяўляцца Фондам толькі пасьля атрыманьня ліцэнзіі, дазволу альбо пагадненьня.

Разьдзел ІV

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАСТАНОВЫ

§19

Зьмены ў Статут прымаюцца Радай Фонду па просьбе Фундатараў абсалютнай большасьцю галасоў у прысутнасьці не менш за ⅔ членаў Рады Фонду. ———————————————————————————

§20

1. Фонд можа аб’яднацца з іншым фондам для эфектыўнага дасягненьня сваіх мэтаў .—————————————————————

2. Аб’яднаньне з іншым фондам не можа адбыцца, калі ў выніку можа істотна зьмяніцца мэта Фонду. ——————————————————-

3. У пытаньнях аб’яднаньня з іншым фондам рашэньні прымаюцца Фундатарамі абсалютнай большасьцю галасоў пры наяўнасьці па меншай меры паловы членаў, якія маюць права голасу. ——————

§21

1. Фонд ліквідуецца па дасягненьні мэт, дзеля якіх ён быў створаны, альбо пры вычарпаньні яго фінансавых рэсурсаў і маёмасьці. ———-

2. Фундатары паведамляюць міністру замежных спраў аб ліквідацыі Фонду. ——————————————————————————————

3. Рашэньні аб ліквідацыі Фонду прымаюцца Фундатарамі аднагалосным рашэньнем у пісьмовай форме дзеля сапраўднасьці.—

4. Ліквідатары Фонду прызначаюцца і звальняюцца Фундатарамі. —

5. Фінансавыя сродкі і маёмасьць, якія засталіся пасля ліквідацыі Фонду, могуць быць разьмеркаваны па рашэньні Фундатараў арганізацыям з падобнымі мэтамі, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Польшча. ————————————————————————————-

§22

Да пытаньняў, якія не рэгулююцца статутам, павінны прымяняцца палажэньні закона ад 6 красавіка 1984 года – аб фондах (Часопіс законаў 2018 года, пункт 1491). ——————————————————